У суботу, 22 лістапада, рух авіяцыі ў аэрапорце Эйндховена, у Галандыі быў прыпынены на дзве гадзіны пасля выяўлення дронаў паблізу грамадзянскага тэрмінала і ваеннай базы. Міністр абароны абяцае рашучыя дзеянні, хоць падрабязнасці аперацыі не раскрываюцца.
Увечары рух быў цалкам спынены, а каля 23:00 палёты — як цывільныя, так і ваенныя — аднавіліся. Міністэрства абароны Нідэрландаў паведаміла, што войска прыняло меры супраць невядомых прылад, але з меркаванняў бяспекі не ўдакладніла, якія менавіта.
Міністр абароны Рубен Брэкелманс заявіў, што любая інтэрвенцыя дронаў у паветраную прастору «непрымальная» і будзе сустракацца з рэакцыяй. Невядома, колькі дронаў заўважылі і хто мог імі кіраваць. Дзясяткі пасажыраў у тэрмінале чакалі аднаўлення працы аэрапорта.
Эйндховен выконвае функцыі грамадзянскага порта і базы Каралеўскіх ВПС Галандыі, што павышае патрабаванні да бяспекі. Інцыдэнт адбыўся праз дзень пасля таго, як галандскія ваенныя спрабавалі збіць некалькі дронаў над базай Волкел, дзе захоўваецца амерыканская ядзерная зброя.
pap/эж